Растоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Растоў[1] (руск.: Росто́в) — горад (гарадское паселішча) у Яраслаўскай вобласці (Расія), адміністрацыйны цэнтр Растоўскага раёна. Насельніцтва па дадзеных перапісу 2010 года — 31791 чалавек. Размешчаны на беразе возера Нера, за 53 км ад Яраслаўля, за 202 км ад Масквы, на трасе М8 «Халмагоры» Масква — Архангельск. У горадзе функцыянуюць чыгуначны і аўтобусны вакзалы.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Растоў — адзін з найстарэйшых гарадоў Расіі. Ён уваходзіць у Залатое кальцо Расіі. Першае згадванне пра яго адносіцца да 862 года.