Рожанскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ро́жанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Вялікі Рожан.
Рожанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікі Рожан |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940, 28 лютага 1964 |
Дата скасавання | 29 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 985 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Рожан. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чудзінскага сельсавета[1]. 22 снежня 1959 года сельсавет перайменаваны ў Чудзінскі, цэнтр перанесены ў вёску Чудзін[2].
25 снежня 1962 года населеныя пункты Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Красныя Хутары і Новы Рожан Чудзінскага сельсавета перададзены ў Любанскі раён Мінскай вобласці[3], 27 снежня 1962 года яны ўвайшлі ў склад Чырвонаслабодскага пассавета. 28 лютага 1964 года Рожанскі сельсавет утвораны зноў у складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Рожан. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Салігорскага раёна. У 1976 годзе скасавана вёска Красныя Хутары[4]. Скасаваны 29 снежня 2009 года, тэрыторыя далучана да Чырвонаслабодскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 985 чалавек[6], з іх 97,5 % — беларусы[7].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі вёскі Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан.