Ружовая піраміда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ружовая піраміда або Паўночная піраміда — самая буйная з трох вялікіх пірамід, размешчаных на тэрыторыі Дахшурскага некропаля. Назва звязана з колерам каменных блокаў, якія набываюць ў промнях вечаровага сонца ружовы колер. З’яўляецца трэцяй па вышыні пірамідай ў Егіпце, пасля Хуфу і Хафра ў Гізе. Ружовая Піраміда не заўсёды мела свой цяперашні колер. Раней яе сцены былі пакрытыя белым вапняком. Але ў цяперашні час белы вапняк амаль цалкам адсутнічае, бо яшчэ ў Сярэднія стагоддзі значная яго частка была знятая для будаўніцтва дамоў у Каіры, у выніку чаго агаліўся ружававаты вапняк. Гэтая піраміда прыпісваецца Снофру, бо было выяўлена яго імя, напісанае чырвонай фарбай на некалькіх блоках ашалёўкі.
- Частка выступалых сцен, якія ўтвараюць скляпенне ў галоўнай пахавальнай камеры.
- Паўднёвы бок Ружовай піраміды.
- Уваход у Ружовую піраміду.
- Схема Ружовай піраміды ў Дахшуры.
- Схема ўнутраных памяшканняў піраміды.
- Каменныя блокі Ружовай піраміды.
- Пачатак рэстаўрацыйных прац.
- Калідор, які спускаецца.
- Выгляд столі ў камерах піраміды.
- Утоены праход ад першай да другой пахавальнай камеры.
- Моцнае пашкоджанне падлогі.
Хуткія факты Ружовая піраміда, Краіна ...
Славутасць | |
Ружовая піраміда | |
---|---|
29°48′30″ пн. ш. 31°12′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 2590 да н.э. |
Вышыня | 104 м або 109,5 м |
Матэрыял | вапняк |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць