Румбольд Валімонтавіч
маршалак земскі літоўскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Румбольд (Румбаўд)-Ламберт Валімонтавіч, Рамбольд (Румбольт) Валімунтавіч (? 1371 — лістапад 1432) — радца вялікага князя Вітаўта, староста жамойцкі (1409—1411), маршалак земскі літоўскі (1412—1432), староста віцебскі (узг. 1422[1]).
Румбальд Валімонтавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Чупурна | ||||||
Пераемнік | Пётр Мантыгірдавіч | ||||||
Нараджэнне |
1371(1371) |
||||||
Смерць | 1432(1432) | ||||||
Род | Кезгайлы і Валімонтавічы[d] | ||||||
Бацька | Валімонт Бушкавіч | ||||||
Дзеці | Міхал[d] |
Сын уплывовага літоўскага баярына Валімонта Бушкавіча, брат Яўнута, Кезгайлы, Шэдзібора, Гудзігерда і Судзівоя Валімонтавічаў (Гл. падр. Род Кезгайлаў). Пад хрысціянскім іменем Ламберт узгадваецца ў 1409 годзе.
Паводле Я. Длугаша, чэрвенем 1409 года вял.кн. Вітаўт пасылае Румбольда супраць немцаў у Жамойць, ён займае ўсе ордэнскія замкі, палоніць ордэнскага фогта Жамойці Міхаэля Кухмайстра — вяртае зямлю пад ўладу ВКЛ[2]. Румбольд узначальваў дэлегацыю ВКЛ на Канстанцкім саборы (1414—1418).
Сярод іншага трымаў палову Блужы «над Свіслачу»[3].
Падтрымліваў Свідрыгайлу. У лістападзе 1432 года разам з братам Яўнутам пакараны смерцю па загадзе вял.кн. Жыгімонта Кейстутавіча.
Меў сына Міхала, які ў сяр. XV ст. атрымаў ад вял.кн. Казіміра Ягелончыка семь «чалавек» у Вількамірскім старостве.