Рэйн
рака ў Заходняй Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэйн (ням.: Rhein [райн], фр.: Rhin [рэн], нідэрл.: Rijn [рэйн]) — буйная рака ў Заходняй Еўропе. Працякае па тэрыторыі Швейцарыі, Ліхтэнштэйна, Аўстрыі, Германіі, Францыі, Нідэрландаў.
Рэйн | |
---|---|
ням. Rhein, фр. Rhin, нідэрл. Rijn | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1233 км |
Басейн | 185 000 км² |
Расход вады | 2 200 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Альпы |
• Вышыня | 2412 м |
• Каардынаты | 46°37′57″ пн. ш. 8°40′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Паўночнае мора |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 51°58′51″ пн. ш. 4°05′35″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Паўночнае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня — 1233 км[1], плошча басейна — 185 тыс. км².
Бярэ пачатак у Альпах, працякае праз Бодэнскае возера, перасякае адгор’і Юры і Шварцвальда, пасля чаго цячэ па Верхнярэйнскай нізіне. У сярэднім цячэнні прарываецца праз Рэйнскія Сланцавыя горы. Ніжняя плынь — у межах Сярэднееўрапейскай раўніны, дзе рэчышча ў шматлікіх месцах агароджанае дамбамі. Упадае ў Паўночнае мора, утвараючы складаную дэльту.
Асноўныя прытокі: Некар, Лан, Майн, Рур (правыя); Аарэ, Мозель (левыя). У левы рукаў дэльты ўпадае рака Маас.
У вярхоўях — вяснова-летняй паводцы, у сярэднім і ніжнім цячэнні шматводная на працягу ўсяго года. Сярэдні выдатак — 2500 м³/с, гадавы сцёк каля 79 км³.
Рака суднаходная на 952 км, да горада Базель і па Бодэнскім возеры. Агульная даўжыня водных шляхоў у басейне Рэйна каля 3000 км.
Літаральна назва ракі перакладаецца як «Плынь» (з кельцкай).