Сакаўшчынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́каўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сакаўшчына.
Сакаўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сакаўшчына |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 528 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Адамоўскага сельсавета[1]. 23 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета са Стайкаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Баркі Нізавыя, Вялец, Жураўцы, Кражына, Крыніца, Навасёлкі, Петрашунцы, Пруднікі, Стайкі і Чартавічы)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Валожынскага (аграгарадок Сакаўшчына, вёскі Баркі Нізавыя, Бомбалы, Буні, Вялец, Жураўцы, Замасцяны, Кражына, Крыніца, Навасёлкі, Нямоні, Петрашунцы, Пруднікі, Стайкі, Чартавічы, хутары Бартэніха, Падкаліна) і Вішнеўскага (вёскі Адамова, Барок, Запур'е, Каліварыя, Кібы, Клімы, Няровы, Савічы, Слайкоўшчына) сельсаветаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1528 чалавек[4], з іх 96,5 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,7 % — палякі[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў.