Сальвадор Далі
іспанскі мастак (1904—1989) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сальвадо́р-Дамі́нга-Фелі́п-Жасі́нт Далі-Даменек (ісп.: Salvador Domingo Felipe Jacinto Dalí i Domènech, катал.: Salvador Domingo Felip Jacint Dalí Domènech; 11 мая 1904 — 23 студзеня 1989) — іспанскі і каталонскі мастак, жывапісец, графік і скульптар, які лічыцца адным з вядучых прадстаўнікоў сюррэалізму і адным з самых вядомых мастакоў 20 стагоддзя.
Сальвадор Далі | |
---|---|
Salvador Dali | |
Імя пры нараджэнні | Сальвадор Даме́нек Феліп Жасінт Далі і Даме́нек |
Дата нараджэння | 11 мая 1904(1904-05-11) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1989(1989-01-23) (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Іспанія |
Бацька | Salvador Dalí i Cusí[d] |
Маці | Felipa Domènech i Ferrés[d] |
Жонка | Gala Dalí[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, пісьменнік, акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, фатограф, кінаакцёр, сцэнограф, ілюстратар, дызайнер упрыгожванняў, графік, holographer |
Жанр | мастак, жывапісец, графік, скульптар, рэжысёр |
Вучоба | Школа вытанчаных мастацтваў Сан-Фернанда, Мадрыд |
Мастацкі кірунак | сюррэалізм, дадаізм, кубізм |
Вядомыя працы |
«Сталасць памяці», «Мяккая канструкцыя з варанымі бабамі (прадчуванне грамадзянскай вайны)», «Вялікі мастурбатар», «Адкрыццё Амерыкі Хрыстафорам Калумбам», «Сон, выкліканы палётам пчалы вакол граната за секунду да абуджэння» |
Уплыў | Фрыдрых Ніцшэ, Зігмунд Фрэйд, Пабла Пікаса |
Уплыў на | International Chrysis[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | salvador-dali.org (англ.) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У маладосці пад уздзеяннем імпрэсіянізму пакінуў Фігерас, каб атрымаць мастацкую адукацыю ў Мадрыдзе, дзе пасябраваў з Федэрыкам Гарсіям-Лоркам і Луісам Буньюэлем і шукаў свой стыль у розных мастацкіх рухах. Па парадзе Жуана Міро паехаў у Парыж і прыяднаўся да сюррэалістычнай групы, дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Галай. У 1929 годзе знайшоў свой уласны стыль, стаўшы цалкам сюррэалістычным і вынайшаў паранаідальна-крытычны метад. Быў выключаны з гэтай групы праз некалькі гадоў, пасля таго як знаходзіўся ў эміграцыі падчас іспанскай грамадзянскай вайны, а падчас Другой сусветнай вайны пакінуў Еўропу і на працягу васьмі гадоў жыў у Нью-Ёрку, дзе здабыў папулярнасць. Па вяртанні ў Каталонію ў 1949 годзе павярнуўся да каталіцызму і жывапісу Рэнесансу, а таксама быў натхнёны навуковымі распрацўкамі свайго часу і змяніў свой стыль на тое, што называў «ядзерны містыцызм».
Асноўнымі тэмамі мастака былі сон, сексуальнасць, ежа, ягоная жонка Гала і рэлігія. Адной з самых вядомых сюррэалістычных карцін Далі з’яўляецца «Сталасць памяці», а «Хрыстос Святога Яна ад Крыжа» з’яўляецца адной з самых вядомых рэлігійных карцін. Будучы мастаком з вельмі багатым уяўленнем, прадэманстраваў схільнасць да нарцысізму і гігантаманіі, што дазваляла яму захоўваць увагу грамадскасці, але раздражняла многіх прадстаўнікоў мастацкага свету, якія бачылі ў гэтым паводзінах форму рэкламы, якая часам перавышала значнасць твора. Падчас ягонага жыцця было пабудавана два музеі, прысвечаных яму — Музей Сальвадора Далі і Тэатр-музей Далі. Другі быў створаны самім Далі як твор сюррэалістычнага мастацтва.