Сафары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сафары (араб. سفر — паляванне) — першапачаткова паляўнічыя паездкі па Усходняй Афрыцы. Пазней паняцце сафары пачало прымяняцца і ў іншых частках Афрыкі і свету, а яго значэнне істотна змянілася. Сёння слова сафары часцей азначае цалкам мірныя і параўнальна недарагія экскурсіі ў дзікую прыроду, на якіх фатаграфуюць звяроў. У некаторых краінах развілася цэлая індустрыя сафары з вопытнымі праваднікамі.