![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/Logo_of_the_Social_Democratic_Party_%2522Harmony%2522.svg/langbe-640px-Logo_of_the_Social_Democratic_Party_%2522Harmony%2522.svg.png&w=640&q=50)
Сацыял-дэмакратычная партыя «Згода»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыял-дэмакратычная партыя «Згода» (лат.: "Saskaņa" sociāldemokrātiskā partija, створана ў красавіку 2010 года[1]) — палітычная партыя Латвіі. Партыя ўтварылася ў выніку зліцця Партыі народнай згоды (лідар Яніс Урбановіч), партыі «Новы цэнтр» (пад кіраўніцтвам Сяргея Даўгаполава) і Сацыял-дэмакратычнай партыі (старшыня Эгілс Руткоўскіс). У кіраванне партыі ўваходзяць: Яніс Урбановіч (старшыня ўправы), намкір парламенцкай фракцыі «Цэнтр згоды» Валерый Агашын, дэпутат 9 Сейма Іван Рыбакоў, кіраўнік СДП Эгіл Руткоўскіс, былы лідар СДП Яніс Матуліс, намстаршыні фракцыі «Цэнтр згоды» ў Рыжскай думе Міхаіл Камянецкі, дэпутат Рыжскай думы Сяргей Даўгаполаў, генеральны сакратар «Новага цэнтра» Айвар Бергерс, а таксама кампазітар і даследнік Арманд Страздс.
Сацыял-дэмакратычная партыя «Згода» | |
---|---|
лат.: Saskaņa | |
![]() | |
Лідар | Ніл Ушакоў |
Дата заснавання | 2009 |
Штаб-кватэра |
![]() |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя, прагрэсівізм, інтэрнацыяналізм |
Інтэрнацыянал | Прагрэсіўны альянс |
Саюзнікі і блокі |
![]() |
Месцаў у Сейме Латвіі |
24 / 100 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
1 / 751 |
Сайт | www.saskana.info |
У студзені 2011 года да партыі далучылася Даўгаўпілская гарадская партыя[2].