Свір (гарадскі пасёлак)
гарадскі пасёлак у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свір.
Свір[3] (трансліт.: Svir, руск.: Свирь) — гарадскі пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на беразе возера Свір. Адміністрацыйны цэнтр Свірскага сельсавета. Размешчаны за 45 км на захад ад Мядзела, 180 км ад Мінска, 26 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы на лініі Пабрадзе — Крулеўшчына. Вузел аўтадарог на Смаргонь, Нарач, Брусы. Насельніцтва 916 чал. (2017)[4].
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Гарадскі пасёлак
Свір
| ||||||||||||||||||||||||||
Свір на Вікісховішчы |
Закрыць