Слюдзянка
горад у Іркуцкай вобласці Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Слюдзя́нка (руск.: Слюдянка) — горад у Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Слюдзянскага раёна. Размешчаны на заходнім ускрайку возера Байкал, за 110 км ад Іркуцка. Насельніцтва — 18,5 тыс. жыхароў (2010 год).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Буйны чыгуначны вузел на Транссібірскай магістралі, праз горад праходзіць федэральная аўтадарога М55. З горада пачынаецца Кругабайкальская чыгунка (руск.) (бел.. Турыстычны цэнтр Іркуцкай вобласці. Паблізу горада вядзецца здабыча мармуру і цэментнай сыравіны. У мінулым Слюдзянка была вядомая здабычай слюды-флагапіту (руск.) (бел. і лазурыту.
На месцы горада ў 1647 годзе быў створаны Култуцкі астрог, пасля перанесены на месца, дзе зараз знаходзіцца пасёлак Култук. Пасля гэтага, толькі ў 1802 годзе на гэтым месцы з’явілася паселішча Слюдзянскае зімоўе на Кругабайкальскім тракце. У 1899 годзе быў заснаваны чыгуначны пасёлак Слюдзянка, які атрымаў статус рабочага пасёлка ў 1928 годзе, статус горада — у 1936 годзе.