Спіс аб’ектаў Месье
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каталог Месье (фр.: Catalogue des Nébuleuses et des Amas d'Étoiles, Каталог туманнасцей і зорных скопішчаў) — спіс са 110 астранамічных аб'ектаў, складзены французскім астраномам Шарлем Месье і ўпершыню выдадзены ў 1774 годзе. Першая рэдакцыя каталога ўключала аб'екты M1 — M45; у канчатковым стане каталог быў створаны ў 1781 годзе, апублікаваны ў 1784 годзе і ўтрымліваў 102 аб'екта. Пасля, на аснове часопісаў назіранняў Месье, каталог быў дапоўнены да 110 аб'ектаў. Апошняя рэдакцыя каталога адносіцца да 1966 года. Са 110 аб'ектаў каталога — 40 галактык, 29 шаравых зорных скопішчаў, 28 рассеяных зорных скопішчаў, 6 галактычных туманнасцей, 4 планетарныя туманнасці і 3 зорныя палі.
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.