Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Румыніі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Румынія значыцца 7 найменняў (на 2014), гэта складае 0,7 % ад агульнага ліку (1052 на 2016 год). 6 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, а 1 аб'ект уключаны па прыродных крытэрыях, прычым ён прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, па стане на 2014 год, 14 аб'ектаў на тэрыторыі Румыніі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Румынія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 16 мая 1990 года[2]. Першы з аб'ектаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Румыніі, быў занесены ў спіс у 1991 годзе на 15-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.