Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Славакіі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Славакіі ўваходзіць 7 аб'ектаў (на 2014 год), што складае 0,7 % ад агульнага ліку (1052 на 2016 год). 5 аб'ектаў уключана ў спіс па культурных крытэрыях і 2 — па прыродных. Акрамя гэтага, па стане на 2014 год 14 аб'ектаў на тэрыторыі Славакіі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Славацкая Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 31 сакавіка 1993 года[2]. Першыя 3 аб'екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі Славакіі, былі занесеныя ў спіс у 1993 годзе на 17-ай сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[ru].