Спіс графаў Аверні
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Граф Аверні (фр.: comtes d'Auvergne) — тытул кіраўніка сярэдневяковага французскага графства Авернь, якое размяшчалася ў гістарычнай правінцыі Авернь. Пасля міжусобнай барацьбы ў XII—XIII стагоддзях паміж дзвюма лініямі прэтэндэнтаў на графства, яно было падзелена на некалькі частак. Графы Аверні захавалі за сабой частку Ніжняй Аверні. Большая ж частка Аверні была далучана да дамена караля Францыі, з яе пазней было ўтворана герцагства Авернь. Акрамя таго ўтварылася яшчэ графства Клермон-ан-Авернь, кіраўнікі якога насілі тытул графа Клермона і Аверні, а пазней дафіна Аверні.