Спіс карцін Пітэра Брэйгеля Старэйшага
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пітэр Брэйгель Старэйшы (1526—1569) — фламандскі мастак, які ствараў гравюры і карціны, пазней высока ацэненыя вядучымі мастакамі, даследчыкамі гісторыі мастацтва і знатакамі. Большую частку жыцця выконваў гравюры і стаў прызнаным майстрам у гэтай справе. Ствараць карціны Брэйгель пачаў у апошняе дзесяцігоддзе свайго жыцця, пісаў пераважна жанравыя карціны і пейзажы. Творчасць Пітэра Брэйгеля Старэйшага лічыцца «пікам нідэрландскага мастацкага Адраджэння».
Творчая спадчына Пітэра Брэйгеля Старэйшага ўключае ў сябе каля 50 карцін рознай атрыбуцыі. Некаторыя працы, якія раней прыпісваліся мастаку, аказаліся копіямі, зробленымі яго сынам Пітэрам Брэйгелем Малодшым, або карцінамі іншых мастакоў, такіх як Жан Фуке і Ёс дэ Момпер.
Сёння карціны, атрыбутаваныя Пітэру Брэйгелю Старэйшаму, захоўваюцца ў вядучых музеях свету, а таксама ў прыватных калекцыях. Найбольш шырока працы мастака прадстаўлены ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене (12 карцін), а таксама ў Каралеўскім музеі прыгожых мастацтваў[en] у Бруселі (4 карціны).