Станавое нагор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Станавое нагор’е — горная сістэма ў Забайкаллі на тэрыторыі Бураціі працягласцю каля 700 км ад паўночным ускрайку Байкала да сярэдняга цячэння ракі Алёкма ў напрамку ўсход — паўночны ўсход. Уключае высакагорныя хрыбты Паўднёва-Муйскі, Паўночна-Муйскі, Кодар, Удакан, Каларскі і буйныя міжгорныя катлавіны Байкальскага тыпу на вышыні 500—1000 м (Верхнеангарская, Муйскі-Куандзінская, Верхнечарская).
Станавое нагор’е | |
---|---|
Краіна | |
Рэгіёны | Бурація, Забайкальскі край |
Даўжыня | 700 км |
Найвышэйшы пункт | м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станавое нагор’е складзена галоўным чынам крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі пры паўсюдным распаўсюджванні шматгадовамерзлых парод. Прысутнічаюць радовішча золата, медзі, флюарыта, каменнага вугалю. Тыповыя формы рэльефу — альпійскія.
Расліннасць прадстаўлена ў асноўным лістоўнічнай тайгой на горных схілах, змяняецца на вышынях больш за 1200 м рэдкалессем і горнай тундрай.