Станіслаў Янавіч Кезгайла
(пам. 1527) староста жамойцкі, кашталян троцкі і віленскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Кезгайла і Станіслаў Кезгайла.
Станіслаў Янавіч Кезгайла (каля 1450 — 1527) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Староста жамойцкі (1486–1522), кашталян троцкі (1499–1522), кашталян віленскі (1522–1527), гетман вялікі літоўскі (1501–1503).
Хуткія факты Станіслаў Кезгайла, 12-ы кашталян віленскі ...
Станіслаў Кезгайла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Іванавіч Астрожскі | ||||||
Пераемнік | Юрый Радзівіл Геркулес | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сямён Юр’евіч Гальшанскі | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Пятровіч Кішка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Юр’евіч Забярэзінскі | ||||||
Пераемнік | Ян Радзівіл | ||||||
Нараджэнне |
1450 |
||||||
Смерць |
1527(1527) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Кезгайлы | ||||||
Бацька | Ян Кезгайла | ||||||
Жонка | Ядвіга Судзімонтаўна[d] | ||||||
Дзеці | Ян, Мікалай, Станіслаў, Барбара |
Закрыць
Пры падзеле бацькоўскіх маёнткаў атрымаў частку Дзевялтова, Крожаў і іншых на Жамойці, Мсцібогаў, Ракаў, частку Бакштаў, паводле тэстаменту цёткі Мілохны — частку Налібакаў і Дзераўную ў Менскім павеце. Ад вялікага князя Аляксандра атрымаў Зэльву ў Ваўкавыскім павеце, сёлы ў Любашанскім старостве, праз шлюб — Палачаны, Лужаны і Занарач у Ашмянскім павеце[1].