Старажытны Рым
старажытная, антычная цывілізацыя, узніклая на Аненінскім паўвостраве ў 8 ст. да н.э. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытны Рым — адна з наймагутнейшых і найбольш уплывовых цывілізацый старажытнасці. Рымскае права, палітыка, мастацтва, вайсковая справа, флот, дарогі, акведукі аказалі ўплыў на развіццё Еўрапейскай цывілізацыі, а пазней — на аблічча глабальнай сусветнай культуры. Рымская мова (латынь) у Сярэдневякоўі выконвала функцыю Lingua franca ва ўсіх каталіцкіх краінах Еўропы. Менавіта ў Рымскай Імперыі сфарміравалася хрысціянства, якое стала самай распаўсюджанай рэлігіяй на планеце. Рымская Імперыя ўключала заходнюю і паўднёва-ўсходнюю часткі Еўропы, Малую Азію, узбярэжжа Паўночнай Афрыкі, Сірыю, Палесціну. На развіццё рымская цывілізацыі паўплывала яе культурная асіміляцыя з боку грэкаў: рымляне перанялі грэчаскіх багоў, астраномію, аратарскае мастацтва, элементы вопраткі, тэхнічныя дасягненні.