Стараруднянскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Старарудня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старая Рудня.
Стараруднянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Старая Рудня |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 724 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 11 лютага 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чацвярнянскага сельсавета, у склад Пірэвіцкага сельсавета перададзена вёска Рудзенка[1]. 9 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бабоўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Бабоўка, Баршчоўка, Даліна і Падлессе)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стараруднянскага сельсавета 13 населеных пунктаў[3]. 20 чэрвеня 1985 года ў склад Майскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабоўка, Баршчоўка, Даліна і Падлессе)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1699 чалавек[5], з іх 92,8 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 2,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1724 чалавекі[7].