Стаўпнянскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стаўпня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Стоўпня.
Стаўпнянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Стоўпня |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 737 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета ўключаны гарадскі пасёлак Беліцк[1], статус якога 29 сакавіка 2011 года быў паніжаны да пасёлка[2]. 21 лютага 2012 года скасавана вёска Малінаўка[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 682 чалавекі[4], з іх 98,7 % — беларусы, 0,9 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 737 чалавек[6].