Страсбур
горад у Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Страсбу́р[7] (фр.: Strasbourg, лац.: Argentoratum), або Штра́сбург (ням.: Straßburg) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Гранд-Эст і дэпартамента Ніжні Рэйн, гістарычная сталіца Эльзаса. Размешчаны на рацэ Іль, за 3 км на захад ад Рэйна на мяжы з Германіяй, насупраць нямецкага горада Кель. Горад мае статус еўрапейскай сталіцы з 1992 года, бо з’яўляецца месцам пасяджэння Савета Еўропы з 1949 года і Еўрапейскага Парламента з 1992 года. Страсбур з’яўляецца адным з ключавых цэнтраў эканомікі паўночнага ўсходу Францыі, дзе развіваецца фінансавая і банкаўская дзейнасць, з’яўляюцца інавацыі ў галіне медыцыны і інжынерыі (у прыватнасці стварэнне аўтамабіля будучых пакаленняў).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць