Сугваздаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́гваздаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Сугвазды.
Сугваздаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Сугвазды |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 612 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Хоўхлаўскага сельсавета Маладзечанскага раёна перададзена вёска Пекары[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. Скасаваны 30 кастрычніка 2009 года, тэрыторыя далучана да Дорскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 612 чалавек[3], з іх 96,1 % — беларусы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: Адамполе, Александрова, Батуркі, Білуці, Будраўшчына, Бярава, Даманоўшчына, Есьманы, Захажэва, Камароўка, Клерымонты, Ласокіна, Леснікі, Лужаны, Мяжэйкі, Навасады, Паліксаўшчына, Родзеўшчына, Седлішча, Сугвазды, Цябуты.