Суперкубак Беларусі па футболе 2024
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суперкубак Беларусі па футболе 2024 — пятнаццаты розыгрыш Суперкубка Беларусі, штогадовага футбольнага матча, у якім сустракаюцца чэмпіёны Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі і пераможцы Кубка Беларусі мінулага сезона.
Хуткія факты Тарпеда-БелАЗ, Дынама ...
Суперкубак Беларусі па футболе 2024 | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Серыя пенальці (4:3) | |||||||
Дата | 2 сакавіка 2024 | ||||||
Стадыён | «Шахцёр», Салігорск | ||||||
Арбітр | Амін Кургхелі (Гомель) | ||||||
Наведвальнасць | 1911 | ||||||
Надвор'е | +6°, пераменная воблачнасць | ||||||
← 2023 2025 → |
Закрыць
Матч адбыўся 2 сакавіка 2024 года. У ім прынялі ўдзел Тарпеда-БелАЗ з Жодзіна, уладальнік Кубка Беларусі 2022/2023, і чэмпіён Беларусі 2023 «Дынама» з Мінска.
Асноўны час матча скончыўся ўнічыю 0:0. У серыі пасляматчавых пенальці мацнейшымі аказаліся футбалісты Тарпеда-БелАЗ (4:3), якія ўпершыню сталі ўладальнікамі трафея.