Сустрэча Папы Рымскага Францыска і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сустрэча Папы Рымскага Францыска і патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылася 12 лютага 2016 года ў аэрапорце Гаваны, сталіцы Кубы. Сустрэча такога ўзроўню стала першай за ўсю гісторыю рускай праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, шэраг экспертаў і СМІ называюць яе гістарычнай[1][2][3][4][5][6].