Сцяг Аргенціны
дзяржаўны сцяг Аргентынскай Рэспублікі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сучасны сцяг Аргенціны стаў дзяржаўным у 1812 годзе.
Хуткія факты Аргенціна, Зацверджаны ...
Закрыць
Эскіз сцяга быў прапанаваны Мануэлем Бельграна. Ён складаўся з трох роўных па шырыні гарызантальных палос — крайнія пафарбаваны ў светла-блакітны, цэнтральная — у белы колер. У 1818 годзе ў цэнтры сцяга было змешчана жоўтае «майскае сонца» (ісп.: Sol de Mayo), якое сімвалізуе інкскага бога сонца і названае так у гонар Майскай рэвалюцыі.
Поўная версія сцяга, якая ўключае выяву сонца, называецца «афіцыйным цырыманіяльным сцягам» (ісп.: Bandera Oficial de Ceremonia), сцяг без сонца — «святочным сцягам» (ісп.: Bandera de Ornato). Афіцыйная версія сцяга заўсёды павінна падымацца вышэй за святочную.
Ва ўсіх іншых адносінах абодва варыянты нацыянальнага сцяга лічацца паўнапраўнымі.