Сыродскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сыро́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Сырод.
Сыродскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Сырод |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 109 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Калінкавіцкі сельсавет у складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 3 ліпеня 1925 г. горад) Калінкавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гулевіцкага сельсавета[1]. 28 чэрвеня 1973 года перайменаваны ў Сіродскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Сірод[2]. 20 лютага 1975 года ў склад Гарбавіцкага сельсавета перададзена вёска Рудня Гарбавіцкая, у склад Дудзіцкага сельсавета — вёска Сітня[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Прудоцкага сельсавета перададзена вёска Пеніца[4]. 28 снежня 2005 года перайменаваны ў Сыродскі сельсавет, а цэнтр сельсавета — у Сырод[5].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1074 чалавекі[6], з іх 95,1 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1109 чалавек[8].