Сяражскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяра́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сярагі.
Сяражскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слуцкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сярагі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 3 137 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лучнікоўскага сельсавета[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Акцябрскага сельсавета (вёска Бязверхавічы, пасёлкі Бязверхавічы і Рэтаўшчына), часткі вёсак Бранавічы і Лучнікі ўключаны ў межы горада Слуцк[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (8 населеных пунктаў) — 3531 чалавек[3], з іх 94,9 % — беларусы, 3,6 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 3137 чалавек[5].