Сярэдняя школа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярэдняя агульнаадукацыйная школа — у Беларусі і шэрагу іншых краін установа адукацыі, якая дае агульную (без навучання прафесіі) сярэднюю (10 — 12 класаў) адукацыю. Звычайна ўключае ў сябе 3 ступені навучання: пачатковую (у Беларусі 1 — 4 класы), базавую (5 — 9 кл.) і старэйшую (10 — 11 кл.). Можа быць пачатковай (навучанне толькі ў класах пачатковай ступені), няпоўнай (навучанне да базавай ступені) і поўнай. Па заканчэнні 9 класаў выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыі, па заканчэнні 11 кл. — атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.
У многіх краінах сярэдняй школай называюць базавую ступень (паміж пачатковымі і старэйшымі класамі). Старэйшая ступень ў такіх краінах можа называцца вышэйшай школай (у той час як у Беларусі і шэрагу іншых краін пад вышэйшай школай разумеюць вышэйшыя навучальныя ўстановы). У такім разе сярэдняя школа можа знаходзіцца ў тым жа будынку, што і пачатковая і/ці старэйшая, а можа быць ад іх адлучана, як у Японіі. У некаторых краінах адукацыя, атрыманая ў сярэдняй школе, лічыцца пачатковай. Звычайна наведванне школы абавязковае да базавай альбо старэйшай ступені, але не ўсюды: да прыкладу, у Гаіці абавязкова толькі пачатковае навучанне[1].