Сідараўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сі́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сідараўка.
Хуткія факты Сідараўскі сельсавет, Краіна ...
Сідараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Краснапольскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сідараўка |
Дата ўтварэння | 6 красавіка 1973 |
Насельніцтва (2019) | 1 018 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Закрыць
6 красавіка 1973 года цэнтр Гарадзецкага сельсавета Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці БССР перанесены ў вёску Сідараўка, сельсавет перайменаваны ў Сідараўскі[1]. 31 студзеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Наваельненскага сельсавета. У 2006 годзе скасавана вёска Крывяліцк.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1300 чалавек[2], з іх 97,9 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1018 чалавек[4].