Сілезскія Пясты
польскі княжацкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сілезскія Пясты — старэйшая галіна дынастыі Пястаў, заснавальнікам якой быў Уладзіслаў II Выгнаннік, сын Баляслава III князя Польшчы. Паводле завяшчання Баляслава Уладзіслаў у якасці спадчыннага ўладання атрымаў Сілезію і Любушскую зямлю. Уладзіслаў быў выгнаны. Але пад націскам Фрыдрыха Барбаросы ў 1163 годзе Баляслаў Кучаравы перадаў Сілезію сынам Уладзіслава. Першапачаткова яны кіравалі сумесна, але ў 1173 годзе падзялілі Сілезію. Пазней Сілезія была падзелена на мноства ўладанняў, якія належалі розным лініям сілезскіх Пястаў.
Хуткія факты Сілезскія Пясты ...
Сілезскія Пясты | |||
---|---|---|---|
Краіна | Сілезія ў складзе каралеўстваў Польшчы і Багеміі | ||
Родапачынальны дом | Пясты | ||
Заснавальнік | Уладзіслаў II Выгнаннік | ||
Апошні кіраўнік | Георг Вільгельм | ||
Год заснавання | XII стагоддзе | ||
Спыненне роду | 1675 |
Закрыць
Апошнім прадстаўнікамі роду былі Ежы Вільгельм, князь у Лягніцы, Бжэгу і Волаве (памёр 1675 годзе), а таксама яго сястра Караліна (памерла ў 1707 годзе)