Сінайска-Палесцінская кампанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіна́йска-Палесці́нская кампа́нія (англ.: Sinai and Palestine Campaign, ням.: Palästinafront, турэцк.: Sina ve Filistin Cephesi; 28 студзеня 1915 — 30 кастрычніка 1918) — баявыя дзеянні на Сінайскім паўвостраве, у Палесціне і Сірыі, якія адбываліся падчас Першай сусветнай вайны паміж войскамі Антанты (Вялікабрытанія, яе дамініёны і французскія падраздзяленні) з аднаго боку і Цэнтральных дзяржаў (Асманская імперыя пры падтрымцы Германіі) — з другога.
Сінайска-Палесцінская кампанія | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 28 студзеня 1915 — 30 кастрычніка 1918 | ||
Месца | Сінайскі паўвостраў, Левант, Палесціна, Сірыя | ||
Вынік |
Перамога Антанты Мудраскае перамір’е |
||
Змены | Падзел Асманскай імперыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля ўступлення Асманскай імперыі ў Першую сусветную вайну, асманскае кіраўніцтва прыняло рашэнне захапіць Суэцкі канал. У 1915 годзе разгарнулася барацьба за Суэц, у ходзе якой брытанскім войскам удалося адбіць спробы турэцкай арміі захапіць канал. У 1916 годзе і ў пачатку 1917 года працягвалася сінайская кампанія, у ходзе якой брытанскім войскам удалося адцясніць асманскую армію ў Палесціну. У студзені 1917 года ў час бою ля Рафы пачалася палесцінская кампанія[7]. У канцы 1917 года ў баях ля Газы і Беэр-Шэвы брытанцам удалося прарваць асманскі фронт і захапіць Іерусалім.
У верасні 1918 года, пасля зацішша, брытанскія войскі пачалі наступленне, якое завяршылася разгромам турэцкай арміі і захопам Палесціны, а таксама практычна ўсёй тэрыторыі Сірыі войскамі Брытанскай імперыі і атрадамі арабскіх паўстанцаў. Баявыя дзеянні завяршыліся на наступны дзень пасля падпісання Мудраскага перамір’я.
Пасля вайны Палесціна стала брытанскай мандатнай тэрыторыяй.