Сіхатэ-Алінскі запаведнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіхатэ́-Алі́нскі біясферны запаведнік[1] — запаведнік у Прыморскім краі Расіі на ўсходніх і заходніх схілах Сіхатэ-Аліня (вышыня да 1600 м) і ўзбярэжжы Японскага мора. Заснаваны ў 1935 годзе.
Сіхатэ-Алінскі запаведнік* | |
---|---|
Сихотэ-Алинский заповедник** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | x |
Спасылка | 766 |
Рэгіён*** | Прыморскі край, Расія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2001 (25-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Плошча 347,1 тыс. гектараў. Шмат рэк, крыніц, горных азёр. Асноўны тып глеб — бурыя горна-лясныя. Лясы займаюць 99 % тэрыторыі, добра вызначана паясная занальнасць. Пануюць кедроўнікі, якія ўтвараюць шматлікія асацыяцыі. У флоры больш за 1000[1] відаў вышэйшых раслін, у т.л. рэдкіх і знікаючых. Млекакормячых 62[1] віды, сярод якіх прадстаўнікі прыамурскай, маньчжурскай, японскай фауны: амурскі тыгр, чорны мядзведзь, гарал, плямісты алень, магера, янотападобны сабака; з барэальнай фауны — буры мядзведзь, лось, собаль. Больш за 320[1] відаў птушак, у т.л. эндэмікаў.
Разводзяць гаралаў.
Сіхатэ-Алінскі запаведнік з’яўляецца аб’ектам № 766 Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.