Таруньскае ваяводства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тару́ньскае ваяво́дства[1] (польск.: województwo toruńskie) — ваяводства, якое існавала ў Польшчы ў перыяд з 1975 па 1998 гады. Скасавана ў выніку адміністрацыйнай рэформы 1998 года. Займала плошчу 5348 км². У 1998 годзе налічвала 674 800 жыхароў. Сталіцай ваяводства з'яўляўся горад Торунь.
Хуткія факты Таруньскае ваяводства, Краіна ...
Таруньскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1 чэрвеня 1975 | ||
Дата скасавання | 1998 | ||
Ваявода (апошні) | Войцех Даніэль | ||
Плошча |
|
||
Закрыць
У 1999 годзе большая частка тэрыторыі ваяводства адышла да Куяўска-Паморскага ваяводства і некалькі гмін — да Вармінска-Мазурскага ваяводства.