Транспарт Віцебска
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебск — буйны транспартны вузел на паўночным усходзе Беларусі. За 5 км на ўсход праходзіць магістраль М8E95. У самім горадзе знаходзіцца скрыжаванне наступных аўтамабільных дарог: магістраль М3 (Мінск — Віцебск), дарогі: Р20 (Віцебск — Полацк — пункт пропуску Бігосава (граніца Латвіі)), Р21 (Віцебск — Лёзна — Завольша), Р25 (Віцебск — Сянно — Талочын), Р87 (Віцебск — Орша), Р112 (Віцебск — Сураж — Стайкі), Р115 (Віцебск — Гарадок). У наш час вядзецца будова заходняга ўчастка аб'язной кальцавой аўтамабільнай дарогі.