Трынідад і Табага
астраўная краіна ў Паўночнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Трыніда́д і Таба́га (англ.: Republic of Trinidad and Tobago) — краіна на поўдні Карыбскага мора. Астраўная дзяржава складаецца з двух асноўных астравоў — Востраў Трынідад і Востраў Табага — і 21 меншага. Сталіца — горад Порт-Оф-Спейн. Нягледзячы на прыналежнасць да Вест-Індыі, астравы болей нагадваюць суседнія краіны Паўднёвай Амерыкі: падобныя геалагічная будова, характар рэльефу, карысныя выкапні, субэкватарыяльны клімат, раслінны і жывёльны свет.
| |||||
Дэвіз: «Together we aspire, together we achieve (Разам імкнёмся - разам дасягнём)» | |||||
Гімн: «Forged From The Love of Liberty» | |||||
Дата незалежнасці | 31 жніўня 1962 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Порт-оф-Спейн | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Чагуанас Сан-Фернанда Сан-Хуан Порт-оф-Спейн | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Крысцін Кангалу Keith Rowley | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 171-я ў свеце 5 131 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 1 218 208[1] чал. 254.4 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$38 млрд. (90-ы) $31 000 | ||||
Валюта | Долар Трынідада і Табага (код TTD) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .tt | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TT | ||||
Код ISO (Alpha-3) | TTO | ||||
Код МАК | TTO | ||||
Тэлефонны код | +1-868 | ||||
Часавыя паясы | -4 |
Этнічны і рэлігійны малюнак Трынідада і Табага вельмі стракаты, што абумоўлена насычанай падзеямі гісторыяй каланізацыі. Дзяржаўная мова — англійская. Сталіца не з’яўляецца буйнейшым горадам.
Узровень жыцця насельніцтва вельмі высокі, паводле ВУП на душу насельніцтва ў Амерыцы краіна саступае толькі ЗША і Канадзе. Аснову дабрабыту складаюць здабыча прыроднага газу і яго экспарт у звадкаваным стане, здабыча нафты і прыроднага асфальту, турызм, афшорная дзейнасць. Негатыўны бок заключаецца ў моцнай залежнасці эканомікі ад кошту нафты.