Трыптафан
амінакіслата / From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыптафа́н — (β-індоліламінапрапіонавая, або α-2-амінакіс-3-(1H-індол-3-іл) прапіонавая кіслата, скар.: Тры, Трп, Trp, W) — араматычная альфа-амінакіслата, C11H12N2O2. Існуе ў двух аптычна ізамерных формах — L і D і ў выглядзе рацэмата (DL).
Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...
Трыптафан | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₁₁H₁₂N₂O₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 73-22-3 |
PubChem | 6305; 6923516 |
Рэг. нумар EINECS | 200-795-6 |
SMILES | |
ChemSpider | 6066 |
Закрыць
Уяўляе сабой бясколерныя крышталі. Малекулярная маса 204,22, тэмпература плаўлення 293 °C.
L-трыптафан з'яўляецца пратэінагеннай амінакіслатой і ўваходзіць у склад бялкоў усіх вядомых жывых арганізмаў. Адносіцца да шэрагу гідрафобных амінакіслот, бо ўтрымлівае араматычнае ядро індолу. Удзельнічае ў гідрафобных і стэкінг-узаемадзеяннях. У арганізме чалавека і жывёл не сінтэзуецца, паступае з бялкамі ежы.