Тур’яўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тур’я́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Тур’я.
Тур’яўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Краснапольскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Тур’я |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1965 |
Насельніцтва (2019) | 708 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 15 студзеня 1965 года ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 28 населеных пунктаў (Буходзькава, Волата, Гара, Дзежыно, Доўгая Выгар, Дубраўка, Зялёная Рошча, Калодзецкі, Клясін, Князёўка, Курганне, Ламы, Малюшына, Навасёлкі, Непераможны, Новая Траўна, Новая Ясенка, Пачапы, Сасноўскі, Сіняе Балота, Станіслаў, Траўна, Трубільня, Тур’я, Усход, Хвашчы, Шырокі і Ясенка), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Краснапольскага пассавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[2]. 4 сакавіка 2014 года скасаваны пасёлкі Непераможны і Сасноўскі[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1018 чалавек[4], з іх 98,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,3 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 708 чалавек[6].