Тутмос III
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тутмо́с III — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1479—1425 гадах да н.э., з XVIII дынастыі. Сын Тутмоса II (руск.) (бел. ад наложніцы Ісіды.
Тутмос III | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
XVIII дынастыя | ||||||||||||||||||
Новае царства | ||||||||||||||||||
Мармуровы бюст фараона Тутмоса III | ||||||||||||||||||
асабістае імя як Сын Ра |
Джэхуці-месу «Народжаны Тотам» | |||||||||||||||||
троннае імя як Цар |
Мен-хепер-Ра «Сталая праява Ра» | |||||||||||||||||
Хорава імя як Хор |
Ка-нехет-хаі-ме-Уасет «Магутны бык, які з'явіўся ў Уасет» | |||||||||||||||||
небці-імя як Гаспадар падвойнага вянца |
Уах-несіт «З пастаяннай царскай уладай» | |||||||||||||||||
залатое імя як Залаты Хор |
Джосер-хау «Цудоўны ў з'яўленнях» | |||||||||||||||||
Абідаскі спіс (№70) |
| |||||||||||||||||
старажытнагрэчаскае імя (па Манефону) |
Місфрагмуфасіс (у перадачы Яўсевій) Місфрагмуфасіс (у перадачы Афрыкана) Мефрагмуфасіс (у перадачы Іосіфа Флавія) | |||||||||||||||||
Галава муміі фараона Тутмоса III | ||||||||||||||||||
Тутмос III на Вікісховішчы |
Імя Тутмос (руск.) (бел. (Thutmosis або Thutmoses) з’яўляецца старажытнагрэчаскім варыянтам вымаўлення егіпецкага імя Джэхуцімесу — «бог Тот народжаны» (часам перакладаецца як «народжаны Тотам»). У якасці троннага Тутмос III выкарыстаў імя Менхепера (Мінхеперра), якое перадаецца ў «Амарнскіх пісаннях» як Манахбірыя, або Манахпіра.
Галоўная жонка Тутмоса III — Мерытра Хатшэпсут (руск.) (бел., іх старэйшы сын Аменхатэп стаў пасля фараонам. Вядомыя таксама 3 другарадныя жонкі Тутмаса III: Менхет, Менуі і Мерці (руск.) (бел.. Іх рэчы былі знойдзены ў пахаванні, амаль не кранутым рабаўнікамі.