Удзельнік:Einimi/Чарнавік
From Wikipedia, the free encyclopedia
У гербах усіх рэспублік СССР прысутнічалі серп і молат, чырвоная зорка, якія сімвалізавала камунізм (на гербе РСФСР зорка з'явілася пазней за ўсіх, у 1978 годзе), узыходзячае сонца і каласы. Гэтыя элементы былі акружаны прадуктамі сельскай гаспадаркі, якія вырабляліся ў кожнай рэспубліцы — бавоўна ў азіяцкіх рэспубліках, пшаніца ў Казахстане, Украіне і Беларусі вінаград — у Малдове. На ўсіх гербах быў напісаны лозунг «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» на афіцыйных мовах рэспублікі і на рускай.
Як правіла, гістарычныя і нацыянальныя сімвалы ў перыяд СССР траплялі пад забарону. З распадам СССР большасць новаўтвораных дзяржаў вярнулі свае папярэднія сімвалы, не звязаныя з СССР, аднак Беларусь, Узбекістан і Таджыкістан і зараз выкарыстоўваюць савецкую сімволіку ці яе мадыфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены гербы рэспублік на момант распаду СССР.