Узбалацкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У́збалацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дубіна Баярская.
Узбалацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дубіна Баярская |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 733 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Узбалаць. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 30 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубіна Баярская[1]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Валожынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: Батуры, Бурмакі, Гінтаўшчына, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Юзафова[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3]. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Валожынскага сельсавета[4].
Насельніцтва Узбалацкага сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 733 чалавекі[5], з іх 98,9 % — беларусы[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: аграгарадок Дубіна Баярская, вёскі Батуры, Бурмакі, Ганчыцы, Гінтаўшчына, Дайнава Вялікая, Дворышча, Дубіна Вяршыцкая, Дубіна Юрздыцкая, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Рачанята, Узбалаць, Чабаі, Юзафова.