Уладанні Мальтыйскага ордэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладанні Мальтыйскага ордэна (Ордэна гаспітальераў) — сукупнасць тэрыторый свету, якія належалі гэтаму рыцарскаму рэлігійнаму ордэну Рымска-каталіцкай царквы ў XII—XVIII стагоддзях. У розны час яны ўключалі шэраг астравоў і прыбярэжных зямель Міжземнамор'я, а таксама (у сярэдзіне XVII стагоддзя) астраўныя калоніі ў Вест-Індыі (Карыбскім басейне Амерыкі). У наш час Ордэн валодае (у статусе экстэрытарыйнасці) толькі комплексам асабнякоў у італьянскім Рыме.