Урад Вацлава Ластоўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Урад Вацлава Ластоўскага (пяты, часам называецца як шосты ўрад БНР[1]) — урад БНР, сфармаваны 13 снежня 1919 года Народнай Радай БНР. Праз 3 дні пасля стварэння ўрада яго старшыня Вацлаў Ластоўскі быў арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі на 2 месяцы.
Хуткія факты Пяты ўрад БНР, Краіна ...
Пяты ўрад БНР | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | урад |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларуская Народная Рэспубліка |
Кіраўнікі | |
Старшыня ўраду | Вацлаў Ластоўскі |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 13 снежня 1919 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 20 красавіка 1923 |
Матчыная арганізацыя | Народная Рада БНР |
Закрыць
Кіраўніком канцылярыі Рады Народных Міністраў у 1919—1921 гг. быў Юстын (Юрась) Ластоўскі (1870?—пасля 1931), брат Вацлава Ластоўскага[1].
Пасля працяглага крызісу 11 кастрычніка 1922 замест Рады міністраў была ўтворана Дзяржаўная калегія на чале з П. Крачэўскім (шосты Урад БНР). 20 красавіка 1923 В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі выйшлі з гэтага органа, і меў месца ўрадавы крызіс, у выніку якога сфармаваўся новы ўрад.