Усходняя Фракія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усходняя Фракія ці Адрыская Фракія (турэцк.: Doğu Trakya — Доуу Тракья, грэч. Ανάτσλική Θράκή — Анатолікі тракі) — усходняя частка буйной гісторыка-культурнай вобласці Фракія, якая паводле Бухарэсцкага мірнага дагавора 1913 года засталася ў складзе Асманскай імперыі. Пазней гэтае палажэнне было аспрэчана Грэцыяй, і канчаткова была перадана ўжо новай рэспубліцы Турцыя (гл.: Лазанскі мірны дагавор). Заходняя Фракія адышла да Грэцыі, а Паўночная, больш вядомая як Румелія, засталася часткай незалежнай Балгарыі. Цяпер Усходняя Фракія з'яўляецца адзіным еўрапейскім уладаннем Турцыі, складаючы каля 5 % плошчы гэтай дзяржавы. На тэрыторыі Усходняй Фракіі знаходзяцца наступныя турэцкія ілы: Кыркларэлі, (цэнтр Кыркларэлі ці Лозенград), Тэкірдаг (цэнтр Тэкірдаг, або Радоста) і Эдзірнэ (цэнтр Эдзірнэ, або Адрын), а таксама еўрапейскія часткі вілаетаў Стамбул і Чанакале, уключаючы востраў Гёкчэада (раней Імбрас).