Уільям Тафт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уільям Говард Тафт (англ.: William Howard Taft; 15 верасня 1857, г. Цынцынаці, ЗША — 8 сакавіка 1930) — дзяржаўны дзеяч, 27-ы Прэзідэнт ЗША.
Вучыўся ў Іельскім каледжы (1874—1878) і юрыдычнай школе ў Цынцынаці (1878—1880). Быў адвакатам, суддзёй, з 1901 года губернатар Філіпінаў, з 1904 года ваенны міністр ва ўрадзе Т. Рузвельта. У 1909—1913 гадах Прэзідэнт ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Выступаў за абмежаванне эканамічнага дыктату вялікіх трэстаў, за пашырэнне амерыканскага ўплыву ў Кітаі і Цэнтральнай Амерыцы («Дыпламатыя долара»). З 1913 года прафесар права ў Ельскім універсітэце, з кастрычніка 1921 года старшыня Вярхоўнага Суда ЗША (адзіны чалавек, які падчас сваёй кар’еры займаў пасады кіраўнікоў выканаўчай і судовай улады ЗША).
Бацька сенатара Р. А. Тафта.