Французская Вікіпедыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.
Хуткія факты Французская Вікіпедыя фр.: Wikipédia en français, URL ...
Французская Вікіпедыя фр.: Wikipédia en français | |
---|---|
URL | fr.wikipedia.org (фр.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | французская |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 23 сакавіка 2001 |
Колькасць артыкулаў | 2 612 018 |
Колькасць выяў | 71 638 |
Колькасць старонак | 13 056 271 |
Колькасць правак | 214 692 005 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 4 926 057 |
Актыўных удзельнікаў | 17 029 |
Адміністратараў | 146 |
Глыбіня | 262,9 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з'яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.
Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.