Францішак Далеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Францішак Дамінікавіч Далеўскі (польск.: Franciszek Dalewski; 1825 — 25 красавіка 1904, фальв. Руднікі Лідскага пав.) — адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў.
Хуткія факты Францішак Далеўскі, Дата нараджэння ...
Францішак Далеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1825 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1904(1904-04-24) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Дамінік Далеўскі[d] |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча Дамініка Далеўскага. Падчас вучобы ў Віленскай гімназіі, разам з братам Аляксандрам у 1845 годзе стварыў таемную арганізацыю «Брацкі саюз» (з 1846 года «Брацкі саюз літоўскай моладзі»). Асуджаны да пакарання смерцю, замененага 15 гадамі катаргі. Вярнуўся ў Вільню ў 1860 годзе. Актыўна удзельнічаў у Паўстанні 1863—1864 гадоў, быў членам Віленскага паўстанцкага камітэту «белых». У ліпені 1863 года арыштаваны і асуджаны да 20 гадоў катаргі.