Хальчанскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ха́льчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хальч.
Хальчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Веткаўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Хальч |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 2 463 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2330 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старасельскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2584 чалавекі[3], з іх 91,0 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2463 чалавекі[5].