Хардангер-фіёрд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хардангер-фіёрд (нарв.: Hardangerfjorden) — фіёрд у паўднёва-заходняй Нарвегіі, трэці па даўжыні ў свеце і другі ў краіне. Фіёрд акружаны скалістымі гарамі вышынёй да 1,5 км, з якіх спадае мноства вадаспадаў, у прыватнасці вадаспад Верінгсфосен вышынёй 145 м і Ск'егадалс. Хардангер-фіёрд дзеліцца на мноства больш дробных фіёрдаў, у тым ліку Квінхерадс, Гранвін, Сёр, Эйд і Оса. Пачынаецца на поўдзень ад Бергена, ля вострава Стур у Паўночным моры і цягнецца да плато Хардангер. Максімальная глыбіня 891 м, ля ўваходу — 253 м. Прылівы паўсутачныя, велічынёй каля 1 м.
Хуткія факты Хардангер-фіёрд, Вышэйстаячая акваторыя ...
Хардангер-фіёрд | |
---|---|
нарв. Hardangerfjorden | |
60°10′ пн. ш. 6°00′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Паўночнае мора |
Краіна | |
Тып | фіёрд |
Найбольшая глыбіня | 891 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць