Ходараўскі сельсавет (Лідскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хо́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ходараўцы.
Ходараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ходараўцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 855 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ходаравецкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 20 верасня 2002 года перайменаваны ў Ходараўскі сельсавет[1]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Голдаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Голдава, вёскі Бабры, Вялікае Сяло, Зіновічы, Ігнаткаўцы, Леснікі, Малышы, Семашкі, Хадзюкі, Цвербуты)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 855 чалавек[3], з іх 74,4 % — беларусы, 22,5 % — палякі, 1,4 % — цыганы[4].